~~META: title = Імпрэсія &keywords = імпрэсія &abstract = Імпрэсія і яе асаблівасці. Прыклады беларускіх вершаў-імпрэсій &iftrue = nan ~~ ====== Імпрэсія ====== Імпрэсія (ад франц. іmpressіon — уражанне) — невялікі верш ці празаічны [[слоўнік/абразок|абразок]], у аснове якога — першаснае, імгненнае, зменлівае ўражанне ад сузірання нейкага прадмета ці з’явы.\\ Такія некаторыя вершы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] («[[творы/янка-купала/янка-купала-адцвітанне|Адцвітанне]]», «Паязджане»), [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] («...Набягае яно», «...Прывет табе, жыццё на волі! », творы з цыкла «Места»), [[постаці/наталля-арсеннева|Наталлі Арсенневай]] (вершаваныя цыклы «Малюнкі», «Настроі і мары»), [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзя Бураўкіна]] («Снежная імпрэсія»), [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]] («[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-імпрэсія|Імпрэсія]]»), І. Бабкова («Імпрэсія») і інш.\\ Вось як выяўляецца ўражанне ад завеі ў аднайменным вершы-імпрэсіі Наталлі Арсенневай: Мкне у месце,\\ мкне у полі,\\ беліць вочы белай беляй\\ гнеўна-спеўная завея,\\ б’ецца,\\ ўецца,\\ скача,\\ плача,\\ сыпкім снегам сее, вее,\\ не лякаецца няўдачай\\ гнеўна-спеўная завея! l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-імпрэсія]]