~~META: title = Ікт &keywords = ікт &abstract = Што такое ікт? Сувязь іктавых інтэрвалаў з метрам верша &iftrue = nan ~~ ====== Ікт ====== Ікт (ад лац. іctus — націск) — моцнае месца ў вершы, на якое звычайна падае рытмічны націск.\\ Паміж іктам у [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічным]] вершы знаходзяцца **міжіктавыя інтэрвалы**, якія займаюць адзін або два склады. Чаргаванне тых і другіх утварае [[слоўнік/метр|метр]] верша.\\ У [[слоўнік/трохскладовыя-памеры|трохскладовых памерах]] ікты, за рэдкім выключэннем, супадаюць з націскнымі складамі, у [[слоўнік/двухскладовыя-памеры|двухскладовых]] — часта не супадаюць (гл.: [[слоўнік/пірыхій|пірыхій]], [[слоўнік/спандэй|спандэй]]).