Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:ідэя

Гэта старая версія дакумента!


Ідэя

Ідэя (ад гр. idea — ідэя, першавобраз, ідэал) — асноўная думка, увасобленая ў літаратурным творы, ва ўсёй сістэме яго вобразнага ладу.
Ідэя твора залежыць ад характару эстэтычнага і грамадскага ідэалу пісьменніка. Як і сам мастацкі твор, ідэя неадназначная. Яна можа спасцігацца не адразу, прычым, у залежнасці ад светапогляду, ідэалаў, пазіцый успрымальніка мастацкага твора.
Так, асноўная ідэя «Новай зямлі» Якуба Коласа — узвелічэнне беларускага селяніна і сялянскай працы ўвогуле — сёння дапаўняецца і выпакутаваным у час бальшавіцкага эксперымента па рассяляньванні краіны сцвярджэннем: «свая зямля — ўсяму аснова».
Часам ідэя аўтарская можа не супадаць з той высновай-думкай, якую ўспрымае з твора чытач або крытык (т. зв. ідэя аб'ектыўная твора).
Як падкрэсліваў М. Горкі, «жывы матэрыял можа аказваць супраціўленне сімпатыям і антыпатыям мастака». Так у свой час здарылася, у прыватнасці, з камедыяй М. Гогаля «Рэвізор» і раманам І. Тургенева «Напярэдадні», у якіх крытыкі В. Бялінскі і М. Дабралюбаў (а разам з імі ці ўслед за імі і асобныя чытачы) убачылі не столькі тое, «што хацеў сказаць аўтар, колькі тое, што сказана ім» (М. Дабралюбаў).
У вялікіх па аб'ёме творах (эпапеях, раманах, аповесцях, паэмах) у выніку пастаноўкі і вырашэння аўтарам асобных праблем можа быць шэраг ідэй, якія падначалены галоўнай ідэі твора. У такім выпадку гэтае кола ідэй называюць ідэйным зместам літаратурнага твора.
Ідэя непарыўна звязана з тэмаю. Таму ў крытыцы часам ужываюць паняцце ідэйна-тэматычная аснова твора.

Падобныя старонкі

слоўнік/ідэя.1755963637.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki