~~META: title = Ідэя &keywords = ідэя &abstract = Роля ідэі літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Ідэя ====== Ідэя (ад гр. idea — ідэя, першавобраз, ідэал) — асноўная думка, увасобленая ў літаратурным творы, ва ўсёй сістэме яго вобразнага ладу.\\ Ідэя твора залежыць ад характару эстэтычнага і грамадскага ідэалу пісьменніка. Як і сам мастацкі твор, ідэя неадназначная. Яна можа спасцігацца не адразу, прычым, у залежнасці ад светапогляду, ідэалаў, пазіцый успрымальніка мастацкага твора.\\ Так, асноўная ідэя "Новай зямлі" Якуба Коласа — узвелічэнне беларускага селяніна і сялянскай працы ўвогуле — сёння дапаўняецца і выпакутаваным у час бальшавіцкага эксперымента па рассяляньванні краіны сцвярджэннем: "свая зямля — ўсяму аснова".\\ Часам ідэя аўтарская можа не супадаць з той высновай-думкай, якую ўспрымае з твора чытач або крытык (т. зв. ідэя аб'ектыўная твора).\\ Як падкрэсліваў М. Горкі, "жывы матэрыял можа аказваць супраціўленне сімпатыям і антыпатыям мастака". Так у свой час здарылася, у прыватнасці, з камедыяй М. Гогаля "Рэвізор" і раманам І. Тургенева "Напярэдадні", у якіх крытыкі В. Бялінскі і М. Дабралюбаў (а разам з імі ці ўслед за імі і асобныя чытачы) убачылі не столькі тое, "што хацеў сказаць аўтар, колькі тое, што сказана ім" (М. Дабралюбаў).\\ У вялікіх па аб'ёме творах ([[слоўнік/эпапея|эпапеях]], раманах, аповесцях, паэмах) у выніку пастаноўкі і вырашэння аўтарам асобных праблем можа быць шэраг ідэй, якія падначалены галоўнай ідэі твора. У такім выпадку гэтае кола ідэй называюць ідэйным зместам літаратурнага твора.\\ Ідэя непарыўна звязана з тэмаю. Таму ў крытыцы часам ужываюць паняцце ідэйна-тэматычная аснова твора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-аазіс-і-караван]]