~~META: title = Ідыёма &keywords = ідыёма &abstract = Выкарыстанне ідыёмаў і ідыяматычных выразаў у паэзіі. Сувязь ідыёмы з рэалізацыяй метафары &iftrue = nan ~~ ====== Ідыёма ====== Ідыёма (грэч. idioma — своеасаблівы выраз) — уласцівае пэўнай мове непадзельнае словазлучэнне, значэнне якога не супадае са значэннем асобных слоў, што складаюць яго (даць лататы, пагрэць рукі, выскаляць зубы, гнуцца ў крук).\\ Для паэзіі характэрна шырокае выкарыстанне ідыяматычных выразаў з рознымі стылістычнымі мэтамі. Па сваёй якасці да тропаў набліжаецца такі стылістычны прыём, калі ідыёмам вяртаецца іх прамое значэнне, т. зв. **рэалізацыя метафары**. Напрыклад: Мая хата з краю.\\ Таму ў яе першыя грукаюць\\ Вятры, збіўшыся з дарогі,\\ Хмары, снежныя і дажджлівыя.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «[[творы/максім-танк/максім-танк-хата-з-краю|Хата з краю]]») \\ Сняданне позніцца трошку.\\ Садзіцца поплеч развага...\\ Да капусты —\\ «бульба ў панчошках».\\ Не спяшаючыся разуваю. ([[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]. «Вяртанне ў першы снег») \\ Магчыма, што заключны вобраз «Чую ў цішы, як расце трава» верша [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] «[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-цёплы-вечар-ціхі-вецер|Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...]]» — гэта не што іншае, як «ажыўленне» польскага фразеалагізма Słysze jak trawa rośnie — быць вельмі асвядомленым, дасведчаным у чым-небудзь.\\ Прыём рэалізацыі метафары ляжыць у аснове ўсяго верша [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] «Заяц варыць піва», дзе даецца паэтычнае вытлумачэнне гэтай ідыёме.\\ Нярэдка яскравы вобраз узнікае ў выніку замены аднаго са слоў-кампанентаў ідыёмы другім, парушэння звычайнага парадку слоў ці дапаўнення ідыёмы новым словам: «А там і да рыфмы — пяром падаць...», «Певень... махнуў крылом на слепату курыную» ([[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]]), «Ніхто ніколі тут ад раўнадушша %%//%% Не апускаў ні сэрца, ні вачэй» ([[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]]), «Неяк вадзяных спраў майстар %%//%% На кватэру завітаў», «Праз час каторы, вельмі хутка Машына-спец прыйшла па іх» (I. Курбека).