Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:ідылія

Гэта старая версія дакумента!


Ідылія

Ідылія (ад грэч. eіdyllіon — малюнак, невялікі паэтычны твор) — жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыццю, або малюецца шчаслівае і мірнае жыццё простых людзей на лоне прыроды.
Узнікла ідылія, як і пастараль, у антычнай літаратуры, пашырылася ў еўрапейскай літаратуры XVІІ—XVІІІ стст. Ідыліі пісалі рускія паэты XVІІІ — пачатку XІX ст. А. Сумарокаў, Я. Княжнін, В. Жукоўскі і інш. З развіццём рэалізму ідылія як жанр знікае.
Сёння слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана (прыхарошана), паказана жыццё чалавека, заўважаецца адыход пісьменніка ад надзённых турбот часу. Менавіта супраць такой ідыліі выступае Максім Танк у адным са сваіх вершаў («…Каб дзень абрыдай не пачаць»).

Падобныя старонкі

слоўнік/ідылія.1755963636.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki