~~META: title = Ідылія &keywords = ідылія &abstract = Ідылія як жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Ідылія ====== Ідылія (ад грэч. eіdyllіon — малюнак, невялікі паэтычны твор) — жанравая разнавіднасць [[слоўнік/букалічная-паэзія|букалічнай паэзіі]]; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыццю, або малюецца шчаслівае і мірнае жыццё простых людзей на лоне прыроды.\\ Узнікла ідылія, як і [[слоўнік/пастараль|пастараль]], у антычнай літаратуры, пашырылася ў еўрапейскай літаратуры XVІІ—XVІІІ стст. Ідыліі пісалі рускія паэты XVІІІ — пачатку XІX ст. А. Сумарокаў, Я. Княжнін, В. Жукоўскі і інш. З развіццём рэалізму ідылія як жанр знікае.\\ Сёння слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана (прыхарошана), паказана жыццё чалавека, заўважаецца адыход пісьменніка ад надзённых турбот часу. Менавіта супраць такой ідыліі выступае [[постаці/максім-танк|Максім Танк]] у адным са сваіх вершаў («...Каб дзень абрыдай не пачаць»). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/ідылія-гдз]] * [[аналіз-і-крытыка/-ідылія-в-дуніна-марцінкевіча]]