~~META: title = Эўфонія (мілагучнасць) &keywords = Эўфонія, мілагучнасцьмілагучнасць &abstract = Эўфонія ці мілагучнасць беларускай мовы &iftrue = nan ~~ ====== Эўфонія (мілагучнасць) ====== **Эўфонія** (ад гр. eu - добра і phone - голас, гук), ці **мілагучнасць** - гукавы лад мовы, які надае ёй мілагучнае гучанне. У кожнай нацыянальнай мове ёсць свае законы эўфоніі, абумоўленыя яе фанічным ладам.\\ Беларуская мова, яе "звонкае "дзе" і глухое "чаго" ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]), паўнагалоссе, дзеканне і цеканне, мяккасць вымаўлення "дз", "ц", "с" ("сьцяг", "дзеці", "хацець"), падваенне зычных ("сутонне", "наваколле", "калоссе"), прыстаўныя зычныя і галосныя і інш. абумоўліваюць своеасаблівы каларыт гучання мастацкіх твораў, прадвызначаюць канкрэтныя шляхі пошукаў у галіне эўфоніі. Звяртаючы на гэта ўвагу пісьменнікаў, [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]] падкрэсліваў: "У жывой мове нашага народа ёсць мноства сродкаў, якія павышаюць мілагучнасць мовы ... У нас ёсць прыдыханні "в", "г". Ужываецца галосная "і" для пазбаўлення ад немілагучных спалучэнняў пры збегу зычных альбо галосных гукаў. У жывой мове яны з'яўляюцца там, дзе павінны быць. Так, напрыклад, скажуць: "зачыніў акно", але "на вакне", "смачныя грушы", але "назбіваў ігруш" і г. д. Зразумела, што можна падаць такія ж прыклады і для прыдыхання "г" ("арэх" і "гарэх"). На Магілёўшчыне, калі збягаюцца два "я", адно выкідваецца, нібы ставіцца нейкі "апостраф". У Раманава чытаем: "Папіў-паеў і патом вялеў разбурыць усю турму і распусціць усіх да'днаго нявольнікаў'... Зусім не блага будзе, калі нашы пісьменнікі, асабліва паэты, пацікавяцца гэтымі пытаннямі". Збег некалькіх галосных гукаў называецца аднагалоссем. або шатусам (ад лац. hiatus), і калі не выкарыстоўваецца з пэўнымі стылістычнымі мэтамі, то парушае мілагучнасць мовы ("а ў аэрапорце"). У такім выпадку прыбягаюць падчас да сцяжэння, або элізіі (ад лад. elisio - выпадзенне) - скарачэнне аднаго з двух суседніх галосных (як у фальклорным запісе Раманава). Шкодзяць мілагучнасці твора і непатрэбныя збегі зычных ("Як крыж жывы, увесь забінтаваны, %%//%% Паўгода я, знямелы, праляжаў' - А. Грачанікаў), [[слоўнік/амфібалія|амфібалія]] (ад грэч. Amphibolia - двухсэнсавасць, няяснасць) ("А колькі ж на свеце ёсць гарадоў! %%//%% Мне б іх аб'ехаць або сасніць %%//%% За гэткую маласць дзён і гадоў' - Данута Бічэль). Ігнараванне законаў мілагучнасці вершаванай мовы змяншае ўздзеянне мастацкага твора на чытача (слухача).