~~META: title = Этымалагізм паэтычны &keywords = этымалагізм, паэтычны &abstract = Паэтычны этымалагізм - адзін з відаў тропа &iftrue = nan ~~ ====== Этымалагізм паэтычны ====== Этымалагізм паэтычны (ад гр. etymon — ісціна і logos — паняцце, вучэнне) — адзін з відаў тропа, у якім перанос значэння з аднаго слова на другое адбываецца на аснове гукавой іх блізкасці. Такія семантычна далёкія, але блізкія па гучанні словы звычайна стаяць у вершаваным радку побач, выяўляючы дадатковыя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні. Напрыклад: \\ Я прынёс іх з ляснога дрымучага свету,\\ Дзе з брусніцамі ніцымі - жар верасоў.\\ Падасінавікаў у чырвоных барэтах\\ Пад старою асвінай асінай знайшоў. ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. "Грыбы") \\ Мяне пярун наводмаш перыў... (У. Паўлаў)\\ Хто ўладарыць, той і ўдарыць раптам. ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]])\\ Поле,\\ У тваім замкнёным коле\\ Нашы душы, думы і дамы. ([[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля|Пятрусь Макаль]]. [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле|"... Поле, поле"]]) Часам паэтычны этымалагізм ўтвараецца з дапамогай амафонаў — слоў, якія гучаць аднолькава ці прыблізна аднолькава пры розным іх марфалагічным складзе: ... I прыгадаю пачуццё, якое\\ Абразай падсякалі, як з абрэза. ([[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніна Мацяш.]] [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова|"Бязладная размова"]]) \\ Кастрамі думкі гараць, не стынуць,\\ Трапечуць думкі, як зор праменні,\\ Давайце ж думаць не прымітыўна,\\ Давайце думаць праметэйна! ([[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі|Леанід Дайнека]])\\ Паэтычны этымалагізм — асноўны троп [[слоўнік/вершаказ|"вершаказаў"]] Алеся Разанава:\\ "Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і начамі ад прымусовага абранніцтва'' ([[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-барана|"Барана"]]);\\ "На беларускі гарох рохкаюць свінні, што ён у агародзе найгоршы, я ён у адказ рагоча!' ("Гарох"). Своеасаблівая паэтычная этымалогія, як відаць з прыкладаў, адрозніваецца ад рэальнай этымалогіі — навукова дакладнага выяўлення паходжання слова і яго роднасных адносін да іншых слоў мовы. Няўмелае карыстанне паэтычным этымалагізмам або злоўжыванне імі шкодзіць сэнсавай выразнасці твора. Часам паэтычныя этымалагізмы стаяць у рыфме. Некаторыя літаратуразнаўцы называюць паэтычны этымалагізм гукавой метафарай. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вольнасць-паэтычная]]