~~META: title = Эсэ &keywords = эсэ &abstract = Эсэ,яго асаблівасці і разнавіднасці. Пашырэнне эсэ ў беларускай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Эсэ ====== Эсэ (франц. essai - спроба, вопыт, [[слоўнік/нарыс|нарыс]], ад лад. exegium - узважванне) — літаратурны твор, у якім пісьменнік у вольнай форме разважае над нейкімі сацыяльна-палітычнымі, маральна-філасофскімі ці літаратурна-эстэтычнымі праблемамі.\\ Для эсэ характэрна падкрэсленая суб'ектыўнасць выказвання, свабодная кампазіцыйная структура твора. У ім празаічная мова нярэдка пераходзіць у вершаваную, само ж апавяданне падчас набывае выразную паэтычна-вобразную афарбоўку, афарыстычную сцісласць і трапнасць. Па асноўных сваіх асаблівасцях эсэ супрацьстаіць сістэматычнаму навуковаму разгляду пытання.\\ У беларускай літаратуры эсэ стала прыкметна пашырацца ў пасляваенны час. Узніклі яго асобныя разнавіднасці: філасофска-псіхалагічнае ("Жменя сонечных промняў" [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]]), літаратурна-крытычнае ("Загадка Багдановіча" [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова|Міхася Стральцова]]), белетрызаваны праблемны рэпартаж ("Хатынь: боль і гнеў" А. Бялевіча). Даволі часта да эсэ звяртаўся [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]]. Вядомыя яго так званыя падарожныя. літаратуразнаўчыя эсэ ("Казкі янтарнай краіны", "Званы ў прадоннях азёр", "Saxifraga"), краязнаўчае эсэ пра Беларусь "Зямля пад белымі крыламі". А. Лойка плённа карыстаецца магчымасцямі рамана-эсэ. ("Як агонь, як вада...", "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае").\\