~~META: title = Эскіз &keywords = эскіз &abstract = Тэрмін "эскіз" у літаратуры. Прыклады і асаблівасці эскізаў &iftrue = nan ~~ ====== Эскіз ====== Эскіз (ад франц. esquisse — папярэдні накід) — гэтым тэрмінам, што ўжываецца ў мастацтве жывапісу (агульны накід усяго малюнка ці асобнай яго часткі ), часам называюць невялікі верш-замалёўку, заснаваны на нейкай адной зрокаванагляднай дэталі . Вось, для прыкладу, «Эскіз» [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]]: Прысланіўся да ліўня тугога спіною натомленай і гляджу з-пад далоні, удзіўлены, Як перад самай сцяною дажджу хапатліва мак пад сонцам таўкуць камары... \\ У такім самым значэнні падчас выкарыстоўваецца тэрмін **эцюд** («Эцюд» [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], «[[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-эцюд-рэўнасці|Эцюд рэўнасці]]» [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзя Бураўкіна]], «Эцюды» А. Грачанікава і інш.)