~~META: title = Эпіфара &keywords = эпіфара &abstract = Што такое эпіфара? Прыклады выкарыстання эпіфары &iftrue = nan ~~ ====== Эпіфара ====== Эпіфара (грэч. epiphora — паўтарэнне) — паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў.\\ Вось прыклад эпіфары з народнай песні: Цялушачак гадаваць будзем,\\ А бычочкі прадаваць будзем,\\ Дзевак замуж аддаваць будзем,\\ А хлопчыкаў жаніць будзем. \\ У вершы [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] «...Ціхі і сіні блішча над хатай» эпіфара праходзіць праз усе няцотныя радкі [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўяў]], прадвызначаючы агульную кампазіцыю твора і яго рыфму: Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор. Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор. У небе рахманы, сярэбраны голас Звона гудзіць. Птушкі маркотнай з дзерава голас Сумна звініць. \\ У прыведзеным урыўку — прыклады **радковай** эпіфары. Калі ж асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строфаў, узнікае **строфная** эпіфара. Вось адзін з яе ўзораў: Ты — шчасця, свабоды і дружбы вяшчуння,\\ Ты — светлая па-над зямлёй зараніца,\\ Ты — шчырага сэрца жывая крыніца,\\ Крыштальная руская мова!\\ Ты поўная фарбаў з прастораў квяцістых,\\ Ты поўная водсветаў, сонечных, зорных,\\ Сугуччаў і гукаў, жывых, непаўторных,\\ Цудоўная руская мова!\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «Руская мова») \\ У гэтым вершы эпіфара з’яўляецца і ў канцы двух наступных строфаў ( «Магутная руская мова!», «Вялікая руская мова!»). Такім чынам, строфная эпіфара удзельнічае ў архітэктанічнай будове ўсяго твора.\\ [[слоўнік/рыфма|Рыфма]] з’яўляецца адным з відаў **гукавой** эпіфары.\\ [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|Стылістычная фігура]], супрацьлеглая эпіфары, — [[слоўнік/анафара|анафара]].