~~META: title = Эпітафія &keywords = эпітафія &abstract = Эпітафія - адзін з вершаваных жанраў &iftrue = nan ~~ ====== Эпітафія ====== Эпітафія (грэч. epithaphios, ад ері — на, з выпадку і taphos — магіла) — адзін з вершаваных жанраў. У антычнай лірыцы — верш-надпіс на магільным помніку. У такім значэнні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёння (напрыклад, эпітафія на адным з помнікаў Хатынскага мемарыяла). Аднак яшчэ ў старажытнасці гэтым тэрмінам сталі называць любы невялікі верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу, т. зв. фіктыўны надмагільны надпіс. З часам эпітафія набыла выразнае сатырычнае гучанне, стала зброяй ідэйнай, палітычнай барацьбы.\\ Такія функцыі яна атрымала, напрыклад, у творчасці выдатнага шатландскага паэта XVIII ст. Р. Бёрнса.\\ З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяон Полацкі]]. Пасля яго доўгі час гэтым жанрам ніхто не карыстаўся, і толькі на пачатку XX ст. ён адрадзіўся ў творчасці [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] («Мая эпітафія», 1906).\\ У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія з’яўляецца найперш відам сатырычнай паэзіі (асобныя эпітафіі [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] і [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]] , «Эпітафія на помнік паклёпніка» М. Скрыпкі). Такая і «Эпітафія» [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]], напісаная ў час Вялікай Айчыннай вайны з выпадку знішчэння партызанамі гітлераўскага стаўленіка на Беларусі гаўляйтэра Кубэ: Тут ляжыць высокі чын —\\ Кубэ, Гітлераў служака.\\ Пры жыцці быў сукін сын\\ І загінуў як сабака. \\ Сатырычным пафасам прасякнута і «Эпітафія» [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]]: Тут спіць Пракоп.\\ Ён рана ўсоп,\\ Бо траціў сілы з неашчаднасцю\\ На два франты: як вершароб\\ І як стукач (па сумяшчальніцтву). \\ Аднак часам эпітафія мае і выразна лірычны характар, як, напрыклад, «Эпітафія» [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка|Максіма Танка]] («Не завіце безыменнымі ...»).