~~META: title = Эпіталама &keywords = эпіталама &abstract = Што такое эпіталама? Першая беларуская эпіталама &iftrue = nan ~~ ====== Эпіталама ====== Эпіталама (грэч. epіthalamіos oіdе , ад ері — на, з выпадку і thalamos — шлюб, шлюбнае ложа) — урачыстая вясельная песня ў гонар жаніха і нявесты. Узнікла ў народным вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Адзін з яе відаў — **гіменэй**, песня, у суправаджэнні якой нявеста ўваходзіла ў дом жаніха. Пазней эпіталама набыла значэнне самастойнага літаратурнага жанру — своеасаблівай [[слоўнік/ода|оды]] ў гонар маладых.\\ Вядомыя эпіталамы Сафо (VII ст. да н. э.), Катула (I ст. да н. э.). У Расіі да яе звярталіся В. Традзьякоўскі, I. Севяранін.\\ Першую беларускую эпіталаму напісаў [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча|Уладзімір Караткевіч]] (1967): Кахання бог у светлай сіле\\ Сядзіць між нас. Я п’ю нагбом\\ За вас: прыгожых, добрых, мілых,\\ За ваш стары і новы дом.\\ Да схілу дзён сваіх астатніх\\ Мы вам сябры. Няхай жыве\\ Наш гонар: Слава і Тацяна,\\ Сябры ад сёння і — навек.\\ Малю аб вечным і адзіным:\\ Хай шчасны будзе на вякі\\ Шлюб Беларусі і Ўкраіны,\\ Шлюб Львова й Іслачы-ракі. \\ Эпіталаму «[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-уваходзіны-ў-паэму|Уваходзіны ў паэму]]» напісаў [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янка Сіпакоў]]. Эпіталамны характар маюць асобныя раздзелы паэмы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «[[творы/янка-купала/янка-купала-яна-і-я|Яна і я]]». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-уваходзіны-ў-паэму]]