~~META: title = Эпілог &keywords = эпілог &abstract = Што такое эпілог? Функцыіі эпілогу &iftrue = nan ~~ ====== Эпілог ====== Эпілог (ад грэч. ері — пасля i logos — слова, літаральна «пасляслоўе») — частка мастацкага твора ([[слоўнік/раман|рамана]], [[слоўнік/аповесць|аповесці]], [[слоўнік/паэма|паэмы]]), якая ідзе пасля заканчэння дзеяння (пасля [[слоўнік/развязка|развязкі]]).\\ У эпілогу пісьменнік паведамляе аб далейшым лёсе герояў, аб тым, як склалася іх жыццё праз некалькі гадоў пасля падзей, адлюстраваных у творы. Эпілог можа дапаўняць і ўдакладняць характарыстыку вобразаў, паглыбляць і пашыраць яе.\\ Эпілог знаходзім у раманах [[постаці/кузьма-чорны|Кузьмы Чорнага]] «[[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-трэцяе-пакаленне|Трэцяе пакаленне]]», «[[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-бацькаўшчына|Бацькаўшчына]]»; у аповесці [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-дрыгва|Дрыгва]]»; у паэмах [[творы/аркадзь-куляшоў/творчасць-аркадзя-куляшова|Аркадзя Куляшова]] «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады|Сцяг брыгады]]», «Далёка да акіяна»; [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «Нарач», «Янук Сяліба» і інш. Так, у эпілогу да паэмы «Сцяг брыгады» [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]] паведамляе: Больш чым год мінуў з тае даты,—\\ I са сцягам былым да сяла,\\ Франтавыя прысады Абудзіўшы,\\ Брыгада ішла.\\ Шчокі вецер снежаньскі ліжа.\\ Заінелі вушанкі,\\ Маскхалаты, і лыжы,\\ I санкі, і танкі.\\ Іх палкоўнік Зарудны вёў —\\ Камандзір брыгады...\\