~~META: title = Эпізод &keywords = эпізод &abstract = Эпізод як самастойная падзея літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Эпізод ====== Эпізод (ад гр. episodion - тое, што здарылася) - самастойная падзея ў сюжэце эпічнага, драматычнага і [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічнага]] твора. Такім эпізодам у паэме Янкі Купалы [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна"]] з'яўляецца, у прыватнасці, паказ панскіх дамаганняў да Бандароўны, калі гордая дзяўчына, "жартаў не спазнаўшы, з'ехала па твары" нахабнаму пану.