~~META: title = Эпіграф &keywords = эпіграф &abstract = Што такое эпіграф? Асаблівасці і функцыі эпіграфа &iftrue = nan ~~ ====== Эпіграф ====== Эпіграф (ад грэч. еpigraphe – надпіс) — [[слоўнік/выслоўі|выслоўе]] або сціслая цытата з нейкага тэксту, якая папярэднічае ўсяму мастацкаму твору або асобнаму яго раздзелу і выяўляе асноўную ідэйна-сэнсавую скіраванасць твора ці яго часткі. Эпіграфы могуць быць з фальклорных крыніц, [[слоўнік/біблія|Бібліі]], летапісаў, літаратурных твораў, дакументаў і г. д.