~~META: title = Эпіграма &keywords = эпіграма &abstract = Што такое эпіграма? Прыклады беларускіх эпіграм &iftrue = nan ~~ ====== Эпіграма ====== Эпіграма (грэч. epigramma — надпіс) —\\ 1. У антычнай літаратуры невялікі афарыстычны зварот да нейкай агульнавядомай асобы з пажаданнем або ўсхваленнем.\\ Першапачаткова эпіграмы пісаліся на сценах малітоўняў, пастаментах помнікаў, каштоўным посудзе і гэтак далей. Пазней тэматычныя рамкі эпіграмы пашырыліся, увабраўшы ў сябе [[слоўнік/дыдактычная-літаратура|дыдактычныя]] і філасофскія сентэнцыі, любоўныя, сатырычныя і іншыя матывы.\\ Майстрамі старажытнагрэчаскай і лацінскай эпіграмы былі Сіманід, Асклепіяд, Калімах, Катул, Марцыял. У сваім «услаўленчым» значэнні жанр эпіграмы ўвайшоў у старажытную беларускую літаратуру — т. зв. **эпікграмы** (узрыўны гук //г// у старабеларускай мове перадаваўся літарамі кг) на гербы знатных магнатаў(напрыклад, эпікграма «На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча, пана Віленскага і прочых», напісаная А. Рымшам);\\ 2. Лаканічны (звычайна ад двух да васьмі радкоў) сатырычны верш з вострай і часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. У еўрапейскай паэзіі XVIII—XIX стст. эпіграмамі славіліся Лафантэн, Вальтэр, Русо, Бёрнс, Гётэ, Шылер, А. Пушкін, М. Някрасаў, В. Курачкін, Дз. Мінаеў і інш.\\ У савецкай літаратуры надзённыя і дасціпныя эпіграмы стварылі Дз. Бедны, А. Архангельскі, С. Маршак, С. Алійнык.\\ Першыя беларускія эпіграмы з’явіліся на пачатку XX ст. Майстрам эпіграмы быў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], які надаў ёй выразную сацыяльна-палітычную скіраванасць: То беларус, то палячок,\\ А чым папраўдзе — не згадаць.\\ Паслухай, гладкі панічок:\\ Пашто так скурай гандляваць? \\ Народны паэт пакінуў і шэраг эпіграм літаратурнага, а таксама прыватна-інтымнага зместу («Эпіграма на самога сябе», «Якубу Коласу», «Валодзю Хадыку»).\\ Эпіграмы пісалі [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]] («Крытыку»), [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] («Памяці нябожчыкаў», «Адзначым факт»), [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]] («Да ноты Керзана», «Інтэрв’ю Якуба Коласа»). Да гэтага жанру ў беларускай паэзіі звярталіся [[постаці/максім-танк|Максім Танк]], [[постаці/васіль-вітка|Васіль Вітка]], [[постаці/анатоль-вялюгін|Анатоль Вялюгін]], [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна|Рыгор Барадулін]], М. Скрыпка і некаторыя іншыя паэты. Вось некалькі розных паводле жанравай разнавіднасці эпіграм: Таму і робяць ператрусы\\ Падзей і дат, каб назаўжды\\ Устанавіць, што беларусы —\\ Нашчадкі...… Залатой арды.\\ (А. Цыркуноў. «Абэцадаршчына»)\\ \\ Я не горшы ад Рагойшы\\ І не меншы ад Камейшы,\\ А прабіцца не ўдаецца\\ Ні ў Саюз, ні ў выдавецтва.\\ (К. Крапіва. «З скаргі маладога літаратара»)\\ \\ Новы Год...… ці будуць змены?\\ Ці народ будзе маўчаць?\\ Скача Зайка, скачуць цэны,\\ Цэнаў Зайцу — не дагнаць.\\ (М. Міцкевіч) Эпіграмы беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў «Анталогію беларускай эпіграмы» (Уклаў К. Камейша. Мн., 2000).