~~META: title = Эпігонства &keywords = эпігонства &abstract = Што такое эпігонства? Параўнанне эпігонства і прадаўжэння традыцый &iftrue = nan ~~ ====== Эпігонства ====== Эпігонства (ад грэч. epigonos — нашчадак) — нятворчае перайманне, капіраванне мастацкіх прыёмаў, сродкаў, выпрацаваных папярэднікамі, адсутнасць самастойнасці, навізны ў абмалёўцы вобразаў, выбары сюжэтаў, будове твораў і г. д.\\ Эпігонскія творы, як правіла, павярхоўна адлюстроўваюць жыццё, яны пазбаўлены арыгінальнасці, глыбіні думкі. Эпігонства не мае нічога агульнага з прадаўжэннем традыцый, бо пад прадаўжэннем традыцый падразумяваецца творчае наследаванне лепшых здабыткаў мінулага ў галіне [[слоўнік/змест-і-форма|зместу і формы]] літаратуры.