~~META: title = Эпапея &keywords = Эпапея &abstract = Што такое эпапея? Прыклады эпапей &iftrue = nan ~~ ====== Эпапея ====== Эпапея (ад грэч. еророіїа — збор сказанняў, песень) — вялікі эпічны твор, які расказвае пра важныя падзеі з гісторыі народа. У эпапеі жыццё паказваецца шырока і шматгранна ў яго вялікасных і штодзённых праявах ("Вайна і мір" Льва Талстога, "Ціхі Дону" М. Шолахава).\\ Першапачаткова эпапея ўзнікла на аснове злучэння ў адзінае цэлае гераічных народных песень аб важнай падзеі або выдатным, легендарным героі. Так нараджаліся старажытна-грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», карэла-фінская «Калевала», французская «Песня аб Раландзе» і інш.\\ Раманам-эпапеяй называюць такі твор, у якім лёс галоўных герояў раскрываецца ў цеснай сувязі з паказам значных гістарычных падзей.