~~META: title = Эліпс &keywords = эліпс &abstract = Эліпс як фігура маўлення. Прыклады выкарыстання эліпсу ў паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Эліпс ====== **Эліпс (эліпсіс)** (грэч. ellepsis — пропуск, недастача) — пропуск нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад: Яна рукаўком — слёзы ручайком,\\ Яна рукою — слёзы ракою. У гэтых радках з народнай песні прапушчаны выказнік махне. У наступным прыкладзе з верша [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]] [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-дождж-у-мазыры|«Дождж у Мазыры»]] працяжнікі замяняюць выказнік плывуць: Павольна, ціха над зямлёй,\\ нібы валы, бліжэюць хмары.\\ Дзе — чарадой, дзе — грамадой,\\ дзе — падабраныя да пары. \\ У паэтычным выказванні можа быць прапушчаны назоўнік: І за бітвамі навальнічнымі\\ Чалавецтва\\ Ізноўку ў баю:\\ Навуковая і тэхнічная [рэвалюцыі]\\ Скаланулі планету маю.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]. «Агрызаецца, ды звужаецца»)\\ \\ Вы зразумейце правільна:\\ Я не за тое, не,\\ каб падстаўлялася правая [шчака],\\ калі хто па левай б’е.\\ ([[творы/анатоль-вярцінскі/творчасць-анатоля-вярцінскага|Анатоль Вярцінскі]]) \\ Эліпс — адзін з відаў [[слоўнік/недасказ|недасказа]]. Ён дапамагае перадаць узрушаны душэўны стан паэта, дынамізм, напружанасць дзеяння і г. д. Да эліпсу адносяцца таксама сінтаксічныя канструкцыі, у якіх выказнік выражаецца дзеяслоўна-выклічнікавым словам: Тут паненка распусціла у руках індычы хвост,\\ Памахала, пакруціла і ўраніла на памост.\\ Паніч крута павярнуўся: брык! — падскочыў, цап! — узяў, Напярод дугой сагнуўся ды паненцы — тыц! — падаў.\\ Тады яна кіў галоўкай і паніч ёй кіў назад,\\ Шапярнулі са два слоўкі,— шлёп! і сеў тут з ёй у рад.\\ ([[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/фелікс-тапчэўскі|Фелікс Тапчэўскі]]. «Вечарынка»)