~~META: title = Элегічны двуверш &keywords = элегічны, двуверш &abstract = Што такое элегічны двуверш? Асаблівасці і прыклады элегічнага двуверша &iftrue = nan ~~ ====== Элегічны двуверш ====== Элегічны двуверш — двухрадковая [[слоўнік/страфа|страфа]] антычнага верша, у якой першы радок [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметр]], а другі [[слоўнік/пентаметр|пентаметр]]. Звычайна кожная такая страфа выражала закончаную думку. Ужываўся элегічны двуверш у [[слоўнік/элегія|элегіях]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграмах]], [[слоўнік/эпітафія|эпітафіях]], розных афарыстычных выказваннях.\\ У беларускай лацінамоўнай паэзіі элегічным двувершам напісаная знакамітая паэма [[творы/мікола-гусоўскі/мікола-гусоўскі-песня-пра-зубра|Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра»]] (1522).\\ Перайшоўшы ў еўрапейскую сілаба-танічную паэзію ў некалькі змененым выглядзе (на месцы ранейшых доўгіх складоў у гекзаметры і пентаметры сталі націскныя, на месцы кароткіх — ненаціскныя), элегічны двуверш пашырыў свае жанравыя рамкі, страціў былую сэнсавую і страфічную замкнёнасць. Да яго звярталіся Гётэ, Шылер, А. Пушкін, А. Фет, Iван Франко і іншыя паэты.\\ У беларускую паэзію элегічны двуверш увёў [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. Вось адзін з яго [[слоўнік/чатырохрадковік|чатырохрадковікаў]], напісаных элегічным двувершам: З нізкага берагу дно акіяна вачам недаступна, —\\ Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.\\ Але ўзбярыся ўгару на вяршыню прыбрэжнай страмніны, — Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль. \\ Развіваючы традыцыі [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнага вершавання]], Максім Багдановіч у асобных выпадках ужываў у элегічным двувершы рыфму, чаго ў ім ніколі не было: Падаюць вішняў цвяты, і разносіць іх вецер халодны;\\ Снегам у чорную гразь падаюць вішняў цвяты.\\ Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цвет ваш родны, Не к чаму болей вам жыць. Плачце, галіны, лісты! Зараз элегічны двуверш у беларускай паэзіі амаль не сустракаецца.