Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:экспазіцыя

Гэта старая версія дакумента!


Экспазіцыя

Экспазіцыя (ад лац. expositio — растлумачэнне) — частка твора (перад завязкай сюжэта), у якой аўтар знаёміць чытача з героямі, месцам і часам дзеяння. У экспазіцыі апісваюцца абставіны, у агульных рысах паказваюцца ўзаемаадносіны паміж героямі.
Экспазіцыя можа быць кароткай, але можа складаць цэлыя раздзелы твора. Бывае, што экспазіцыя знаходзіцца і пасля завязкі, калі аўтар падрабязна апісвае новыя абставіны, характарызуе новых персанажаў, якія ўступаюць у дзеянне.
У паэме Янкі Купалы «Курган» экспазіцыя дадзена ў другім раздзеле твора:

На тары, на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей,

Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной,

Грозна, думна глядзеў на прыволле…

слоўнік/экспазіцыя.1755963642.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki