~~META: title = Экспазіцыя &keywords = экспазіцыя &abstract = Экспазіцыя як элемент сюжэта літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Экспазіцыя ====== Экспазіцыя (ад лац. expositio — растлумачэнне) — частка твора (перад [[слоўнік/завязка|завязкай]] [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]]), у якой аўтар знаёміць чытача з героямі, месцам і часам дзеяння. У экспазіцыі апісваюцца абставіны, у агульных рысах паказваюцца ўзаемаадносіны паміж героямі.\\ Экспазіцыя можа быць кароткай, але можа складаць цэлыя раздзелы твора. Бывае, што экспазіцыя знаходзіцца і пасля завязкі, калі аўтар падрабязна апісвае новыя абставіны, характарызуе новых персанажаў, якія ўступаюць у дзеянне.\\ У паэме [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Янкі Купалы «Курган»]] экспазіцыя дадзена ў другім раздзеле твора: На тары, на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей, Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле...