Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:эзопава-мова

Гэта старая версія дакумента!


Эзопава мова

Эзопава мова (ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа, які жыў у VI ст. да н. э.) — вымушаная іншасказальнасць, якая ўжываецца пісьменнікам з мэтай сатырычнага паказу розных негатыўных з’яў жыцця.
Да эзопавай мовы пісьменнікі звяртаюцца тады, калі не могуць адкрыта выказваць свае адносіны да паказаных з’яў. Эзопава мова звычайна насычана рознымі намёкамі, недагаворкамі, іроніяй. Нярэдка ў якасці эзопавай мовы выступае алегорыя.
Шырока выкарыстоўвалі эзопаву мову пісьменнікі, якім даводзілася працаваць ва ўмовах жорсткай цэнзуры і праследаванняў. Часта сустрэнем эзопаву мову ў творах Янкі Купалы, у прыватнасці ў яго байках («Кажух і вата», «Ястраб, лісіца і певень», «Селянін і конь», «Пчолы і трутні», «Груган і салавей»).

Падобныя старонкі

слоўнік/эзопава-мова.1755964416.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki