~~META: title = Эзопава мова &keywords = Эзопава мова &abstract = Што такое эзопава мова? Выкарыстанне эзопавай мовы ва ўмовах цэнзуры і пераследаванняў &iftrue = nan ~~ ====== Эзопава мова ====== Эзопава мова (ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа, які жыў у VI ст. да н. э.) — вымушаная іншасказальнасць, якая ўжываецца пісьменнікам з мэтай сатырычнага паказу розных негатыўных з’яў жыцця.\\ Да эзопавай мовы пісьменнікі звяртаюцца тады, калі не могуць адкрыта выказваць свае адносіны да паказаных з’яў. Эзопава мова звычайна насычана рознымі намёкамі, недагаворкамі, іроніяй. Нярэдка ў якасці эзопавай мовы выступае [[слоўнік/алегорыя|алегорыя]].\\ Шырока выкарыстоўвалі эзопаву мову пісьменнікі, якім даводзілася працаваць ва ўмовах жорсткай цэнзуры і праследаванняў. Часта сустрэнем эзопаву мову ў творах [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], у прыватнасці ў яго байках («Кажух і вата», «Ястраб, лісіца і певень», «Селянін і конь», «Пчолы і трутні», «Груган і салавей»). ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]]