~~META: title = Шматпрыназоўнікавасць &keywords = шматпрыназоўнікавасць &abstract = Што такое шматпрыназоўнікавасць? Прыклады выкарыстання шматпрыназоўнікавасці &iftrue = nan ~~ ====== Шматпрыназоўнікавасць ====== Шматпрыназоўнікавасць — стылістычны прыём, асаблівасцю якога з’яўляецца ўжыванне некалькіх аднолькавых прыназоўнікаў у вершаваным радку. Звычайна той самы прыназоўнік ставіцца перад назоўнікам і перад азначаемым словам, што адносіцца да гэтага назоўніка.\\ Вось прыклад з народнай песні: Ой, на рэчцы на быстранькай,\\ Ой, на кладачцы на гібенькай... \\ Шматпрыназоўнікавасць ужыў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] ў пачатковай страфе другой часткі паэмы [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|«Курган»]]: На гары на крутой, на абвітай ракой,\\ Лет назад таму сотня ці болей,\\ Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной\\ Грозна, думна глядзеў на прыволле. \\ Паэт увогуле часта звяртаўся да шматпрыназоўнікавасці. Так, у вершы «Паліліся мае слёзы» ў кожнай з 5-і строфаў — па некалькі злучнікаў«на». Вось прыклад толькі з першай страфы: Паліліся мае слёзы\\ На жывыя вербалозы,\\ На сухія ачароты,\\ На глухоты, на сляпоты... \\ Паўтор прыназоўнікаў дапамагае надаць паэтычнаму выказванню велічнасць, узнёсласць: Гэта было ля далёкай, ля польскай ракі, каля Віслы, Гэта на ціхай раўніне, на светлым на полі было... (К. Кірэенка. «Здалёку...»)\\ \\ З легендаў і казак былых пакаленняў,\\ З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,\\ З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,\\ З грымучага ззяння бурлівых крыніц,\\ З птушынага шчэбету, шуму дубровы,\\ І з гора, і з радасці, і з усяго\\ Таго, што лягло назаўсёды ў аснову\\ Святыні народа, бяссмерця яго, —\\ Ты выткана, дзіўная родная мова.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «[[творы/максім-танк/максім-танк-родная-мова|Родная мова]]»)