~~META: title = Шматзлучнікавасць &keywords = шматзлучнікавасць &abstract = Што такое шматзлучнікавасць? Прыклады ўжывання шматзлучнікавасці &iftrue = nan ~~ ====== Шматзлучнікавасць ====== Шматзлучнікавасць (**полісіндэтон**) (ад грэч. poly — шмат і syndeton — звязанае) — стылістычны прыём, сутнасць якога — у выкарыстанні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклорных творах: Як пан звозіў да сваё жытцо\\ У цёмныя гумны да з светлага поля,\\ Яно ў тарпе прылежыста,\\ А на таку прымалоціста,\\ А ў арудзе прысыпіста,\\ А ў млыне прымеліста,\\ А ў дзяжы падыходзіста,\\ А ў печы румяніста,\\ А на стале як сыр белы. \\ Шматзлучнікавасць дапамагае звязаць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства і разам з тым размежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказвання, надае яму ўзнёсласць: Усё, што ёсць, і тое, што было,\\ Маімі спадарожнікамі будзьце —\\ І колеры, і гукі, і святло,\\ І думкі, і пачуцці.\\ (П. Марціновіч. «Заклінанне»)\\ \\ Радзіма, радзіма,\\ хаціна і рэчка, —\\ То крыкам гусей, то пушком на вярбе,\\ То роднаю назвай чужога мястэчка\\ З любой пуцявіны завеш да сябе.\\ (I. Ласкоў. «... З Варшавы да Мінска ідзе электрычка») \\ Як стылістычны прыём шматзлучнікавасць супрацьстаіць [[слоўнік/бяззлучнікавасць|бяззлучнікавасці]].