~~META: title = Шасцірадкоўе (секстэт) &keywords = шасцірадкоўе, секстэт &abstract = Шасцірадкоўе (секстэт) як від страфы. Асаблівасці і прыклады шасцірадкоўяў &iftrue = nan ~~ ====== Шасцірадкоўе (секстэт) ====== Шасцірадкоўе, або **секстэт** (ад лац. sex — шэсць), — [[слоўнік/страфа|страфа]] з шасці вершарадоў, звязаных дзвюма, трыма ці адной рыфмай або толькі клаўзацыяй (у белым вершы).\\ [[слоўнік/рыфмоўка|Рыфмоўка]] можа быць разнастайная. Найчасцей сустракаюцца наступныя схемы рыфмоўкі: //абабвв, аБаБаБ// ([[слоўнік/секстына|секстына]]), //АабВВб// (рансарава страфа), //АббАвв, ааббвв, АБвАБв//. Напрыклад: І прад высокаю красою,\\ Увесь зачараваны ёй,\\ Скланіўся я душой маёй,\\ Натхнёнай, радаснай такою,\\ А ў сэрцы хораша было,\\ Там запалілася святло.\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. «[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вераніка|Вераніка]]»)\\ \\ Залягла, як пасцель,\\ Лебядзіная бель\\ На загон, на курган.\\ І кажан, і груган\\ Занямеў не на смех:\\ Гэта снег, толькі снег...\\ ([[постаці/янка-купала|Янка Купала]]. «[[творы/янка-купала/янка-купала-снег|Снег]]»)\\ \\ Так з намі часінаю творчай бывае —\\ Працуеш над рэччу, над складам, шліфоўкай.\\ Шчаслівы, калі ёй прысуджана жыць:\\ Прыкінеш на сонца — гарыць залатая,\\ На дно яе глянеш, пабачыш — глыбока,\\ Ударыш рукою — што звон зазвініць!\\ ([[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]]. «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-бондар|Бондар]]») \\ Цікавы ўзор шасцірадкоўя (//аБввБа//) пакінуў невядомы беларускі аўтар XIX ст. у вершы «Я клічу Вас»: Я клічу Вас, кабы збудзіць Сардэчным крыкам слёз і болі\\ І сэрцу Вашаму сказаць:\\ Браты радзімыя, ці ж спаць\\ Яшчэ дагэтуль не даволі?\\ Марнеці, гінуці ды гніць?! \\ Арыгінальны спосаб рыфмоўкі (//ааббба//) у вершы Янкі Купалы «[[творы/янка-купала/янка-купала-адцвітанне|Адцвітанне]]»: Не шасцяць каласы,\\ Звон не валіцца з касы,\\ Не кладуцца ў стог пласты,\\ Толькі сыплюцца лісты\\ На яловыя кусты,\\ На сухія верасы.\\ Да шасцірадкоўя даволі часта звярталіся класікі рускай паэзіі. Так, гэтай страфой В. Жукоўскі напісаў 14 твораў, М. Лермантаў — 23, А. Пушкін — 49. Шасцірадкоўем шырока карыстаюцца і беларускія паэты.\\ У прыватнасці, [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] напісаў шасцірадкоўем 24 вершы, якія даюць 14 рыфмова-клаўзуальных схем і 23 мадэлі. Гэта была, бадай, яго самая любімая страфа (калі не лічыць [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўяў]] і [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўяў]]). Народны паэт Беларусі пакінуў розныя ўзоры рыфмоўкі ў шасцірадкоўі: //аБаБвв// («Партызанская песня»), //ААбВВб// («Наша сяло»), //АббААб// («Зімні вечар»), //АБВБВА// («У майскія дні»), //АБХБВВ// («На раздарожжы») і інш. Сустракаецца ў яго і надзвычай рэдкі від шасцірадкоўя — з рыфмоўкай //аБаааБ//: Пасечаны лясы,\\ І толькі хмыз на торфішчы буяе.\\ Загоны-паясы,\\ Ні сілы, ні красы, —\\ На тыя ж галасы\\ Звініш, зямля заходняя, старая!\\ («З дарогі») \\ Шасцірадкоўе можа выступаць і ў выглядзе [[слоўнік/манастрафа|манастрафы]] (гл.: [[слоўнік/шасцірадковік|шасцірадковік]]).