~~META: title = Шасцірадковік &keywords = шасцірадковік &abstract = Шасцірадковік - від верша. Прыклады шасцірадковікаў у беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Шасцірадковік ====== Шасцірадковік — верш з шасці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка ў ім можа быць розная: ААББВВ, аБаБвв, абвабв і інш.\\ Вершы-шасцірадковікі вызначаюцца паглыбленым лірычным роздумам, афарыстычнасцю паэтычнага выказвання. Напрыклад: Мы славу параўноўваем з віном,\\ А забыццё глухое — з палыном.\\ Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі\\ З табою ў ложак вечнасці — труну,\\ П’ючы шумлівай славы хмель салодкі,\\ Не забывай пра горыч палыну.\\ ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]])\\ \\ О, колькі ў нас нянек у літаратуры,\\ Дарадчыкаў і невясёлых і хмурых,\\ Прыхільнікаў розных сіропаў і сосак,\\ Ахоўнікаў сцёртых пытальнікаў, косак, —\\ Што часам шукае ў натоўпе рука\\ Сустрэць хоць бы нейкага ерэтыка.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]])