~~META: title = Шаснаццацірадкoвік &keywords = шаснаццацірадкoвік &abstract = Шаснаццацірадкoвік — верш з шаснаццаці вершарадоў. Прыклад шаснаццацірадковіка &iftrue = nan ~~ ====== Шаснаццацірадкoвік ====== Шаснаццацірадкoвік — верш з шаснаццаці вершарадоў, завершаных па рытміка-інтанацыйным малюнку і па думцы. Можа мець розную архітэктанічную будову, але часцей складаецца з чатырох [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэнаў]], сэнсава і інтанацыйна цесна звязаных паміж сабой. Такія шаснаццацірадковікі [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]], як асобныя, так і тыя, што склалі цыкл «Новыя вершы».\\ Для прыкладу — шаснаццацірадковік У. Дзюбы: Калі ў журбоце вы, удовы,\\ калі не спіцца вам, салдаткі,\\ то вы не думаеце, мабыць,\\ што неспакойна мне за вас.\\ Бо вамі сшытыя абновы,\\ ля вашых губ праменні-складкі\\ і з болем змешаная радасць —\\ мне не пабочныя зусім.\\ Хачу вас бачыць я шчаслівых\\ і перасмешліва-гарэзных,\\ і самых мілых, самых слаўных…\\ Такі ён, роздум мой і сказ—\\ пра вашы клопаты на нівах,\\ пра смутак ваш у позвах-песнях,\\ пра горкую слязу на ранах…\\ …...І ўжо не страшны холадзім.