~~META: title = Шарж &keywords = шарж &abstract = Шарж як від літаратуры і як літаратурны прыём &iftrue = nan ~~ ====== Шарж ====== Шарж (ад франц. charger — літаральна — грузіць, у пераносным сэнсе — моцна перавялічваць, скажаць) — паказ якой-небудзь з’явы ў наўмысна скажоным выглядзе; вобраз або нават цэлы твор, у якім завострана-карыкатурна малюецца тая ці іншая асоба або паказваюцца яе некаторыя адмоўныя рысы.\\ Шарж можа выступаць як асобны від сатырычнай або гумарыстычнай літаратуры і як прыём абмалёўкі вобраза ў творах іншых жанраў ([[слоўнік/пародыя|пародыі]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграме]], [[слоўнік/фельетон|фельетоне]]). Так, напрыклад, абмалёўваецца ў камедыі [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-залёты|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Залёты»]] вобраз Сабковіча, у камедыі [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «[[творы/янка-купала/паўлінка-мастацкія-асаблівасці-камедыі|Паўлінка]]» — вобраз Быкоўскага, якія маюць выразныя гратэскныя рысы.\\ Шарж мае шмат агульнага з [[слоўнік/гратэск|гратэскам]].\\ Шарж можа быць і гумарыстычным. У такім выпадку яго называюць сяброўскім шаржам.