~~META: title = Шарада &keywords = шарада &abstract = Шарада як від літаратурнай гульні-загадкі. Прыклады шарад &iftrue = nan ~~ ====== Шарада ====== Шарада (франц. charade, ад праванс. charrado — размова, балбатня) — від літаратурнай гульні-загадкі, звычайна вершаванай, у якой зашыфраванае слова адгадваецца па апісанні яго асобных складоў ці літар.\\ Шарада асабліва пашырана ў дзіцячых выданнях.\\ [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] ў 1914 г., у час рэдактарства ў «Нашай ніве», напісаў 6 шарад і змясціў іх у газеце. Паэт імкнуўся нават літаратурную гульню звязаць з сацыяльнымі і нацыянальнымі праблемамі роднага народа, паказаць характэрныя асаблівасці побыту, звычаяў беларусаў, беларускай прыроды. Вось адна з яго шарад: Эй, памыйся, мой дружок,\\ Мылам ды вадою,\\ А так складна, як у нас\\ **Першае** — **другое**.\\ \\ А калі ты ўжо **другі**\\ І **чацвёрты** ўдаўся,\\ Вось чаго замест бліна\\ Ты дапамінайся.\\ \\ Гамані: давайце мне\\ **Чацвёртае** з раду\\ І **трэцяе** побач з ім,\\ Бо не будзе складу.\\ \\ Ну, а **ўсё** — кругом цябе\\ І ты з імі разам,\\ Ажно цешыцца душа\\ Адным гэтым сказам. \\ (Адказ: **Бе-ла-ру-сы**)