~~META: title = Чатырохрадкоўе (катрэн) &keywords = чатырохрадкоўе, катрэн &abstract = Што такое чатырохрадкоўе (катрэн)? Асаблівасці рыфмоўкі і прыклады чатырохрадкоўяў. &iftrue = nan ~~ ====== Чатырохрадкоўе (катрэн) ====== Чатырохрадкоўе, або **катрэн** (франц. quatrain, ад лац. quattuor — чатыры), — найбольш распаўсюджаная ў сусветнай, у тым ліку беларускай, паэзіі [[слоўнік/страфа|страфа]] з чатырох вершарадоў.\\ [[слоўнік/рыфмоўка|Рыфмоўка]] можа быць разнастайная: найчасцей — абаб, радзей — //аабб//, //абба//, часам — //аааа, аааб, ааба, абаа, бааа//. Напрыклад: Ты — вясною аквечаны луг,\\ шум дубровы магутны, пявучы,\\ непадайны сталёвы ланцуг,\\ што нам сэрцы нязломныя лучыць!\\ ([[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларыса Геніюш]]. «[[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-родная-мова|Родная мова]]»)\\ \\ Дае прырода зноў урокі нам:\\ Не верце цішыні, салодкім снам,\\ Бяда і радасць ходзяць побач вечна,\\ Людзей ратуе толькі чалавечнасць.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]. «...На Брэстчыне карыбскі ураган») \\ Пахадзі над ракой\\ З камарынай талакой,\\ Калі месяц зойдзе ў хмару,\\ Памахай мне рукой...\\ (Максім Лужанін. «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-пад-цымбалы|Пад цымбалы]]»)\\ \\ Дзе пачынаюцца догмы?\\ Дзе прыжываюцца догмы?..\\ Там, дзе, як гончыя догі,\\ Прэм да гатовых дарог мы! ..\\ (Алег Лойка. «Догмы») \\ Чатырохрадкоўі разнастайныя і паводле метрычнай, сінтаксічнай структуры, чаргавання [[слоўнік/клаўзула|клаўзул]]. Усё гэта надае ім надзвычайнае рытмічнае, сінтаксічна-інтанацыйнае багацце, здольнасць выяўляць самыя патаемныя зрухі лірычнага перажывання. Таму чатырохрадкоўі і сталі пануючай формай беларускай строфікі. Яны могуць ужывацца як самастойна ([[слоўнік/чатырохрадковік|чатырохрадковік]]), так і ў складзе больш буйных страфічных форм ([[слоўнік/санет|санет]], [[слоўнік/васьмірадковік|васьмірадковік]]), як у невялікіх вершах, так і ў буйных паэмах.\\ Першыя па часе напісання чатырохрадкоўі сустракаюцца яшчэ ў старажытнай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў «Дыярыушы» [[творы/іншае/афанасій-філіповіч|Афанасія Філіповіча]] (1647): Даруй покой церкви своёй, Христе боже,\\ Терпети больш, не вем, если хто з нас зможе.\\ Дай помощ от печали,\\ Абысмы вцели зостали. \\ В вери святой непорочной в милы лета,\\ Гды ж приходят страшные дни в конец света!\\ Вылучаеш, хто з нас, пане,\\ По правици твоей стане. \\ Чатырохрадкоўямі напісаны верш [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/паўлюк-багрым|Паўлюка Багрыма]] «Зайграй, зайграй, хлопча малы», некаторыя [[слоўнік/ананім|ананімныя]] творы XVIII-XX стст., асобныя творы [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[постаці/адам-гурыновіч|Адама Гурыновіча]], [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны|Янкі Лучыны]] і інш.\\ Катрэнамі напісаны ледзь не ўсе паэмы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], паэма [[творы/пімен-панчанка/творчасць-пімена-панчанкі|Пімена Панчанкі]] «Патрыятычная песня».