~~META: title = Чатырохрадковік &keywords = чатырохрадковік &abstract = Чатырохрадковік. Ужыванне чатырохрадковіка ў розных жанрах і відах беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Чатырохрадковік ====== Чатырохрадковік — верш з чатырох вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.\\ Розныя паводле рыфмоўкі і памеру чатырохрадковікі асаблівае распаўсюджанне набылі ва ўсходняй паэзіі ([[слоўнік/айрэн|айрэн]], [[слоўнік/рубаі|рубаі]]).\\ У беларускай паэзіі гэты [[слоўнік/від-верша|від верша]] сустракаецца у розных жанрах і відах: у вершаваных [[слоўнік/карацелька|карацельках]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграмах]], [[слоўнік/эпітафія|эпітафіях]], [[слоўнік/пародыя|пародыях]], лірычных [[слоўнік/эскіз|эскізах]]. Напрыклад: Незабыўнае імя Маці,\\ як гаючы глыток жыцця:\\ ўпершыню — на губах дзіцяці,\\ прад канцом — на губах байца.\\ (М. Федзюковіч)\\ \\ Хата анямелая, сівая,\\ Са старой буслянкай, як вянком.\\ Вокнамі задумна пазірае,\\ Склаўшы рукі на дзвярах замком.\\ (В. Шніп)\\ \\ Пакутна рукі разамкнуты,\\ як ленінградскія масты.…\\ І застануцца, застануцца\\ па той бок — я, па гэты — ты.\\ ([[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуард Акулін]])\\ \\ Душы маёй хацелася збавення,\\ і ты прыйшла, і сонца прывяла.\\ Я ў гэтым свеце быў адно імгненне,\\ але на вечнасць хопіць мне святла.\\ (С. Законнікаў) \\ Х. Чэрня напісаў чатырохрадковікам цэлую кнігу вершаў «Святло рамонка» (Мн., 1981). Л. Яўменаву чатырохрадковікі прыдаліся для цыклаў вершаў «Індзейскае лета», «Начная цішыня»).