~~META: title = Чатырнаццацірадкoўе &keywords = Чатырнаццацірадкoўе &abstract = Чатырнаццацірадкoўе як страфа. Асаблівасці і прыклады ўжывання чатырнаццацірадкoўяў &iftrue = nan ~~ ====== Чатырнаццацірадкoўе ====== Чатырнаццацірадкoўе — [[слоўнік/страфа|страфа]] з чатырнаццаці вершарадоў.\\ Да чатырнаццацірадкoўяў адносіцца [[слоўнік/анегінская-страфа|анегінская страфа]]. [[слоўнік/санет|Санет]] таксама мае чатырнаццаць вершарадоў. Такой страфой, якая сваёй [[слоўнік/архітэктоніка|архітэктонікай]] нагадвае санет, толькі не падзелены на [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэны]] і [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|тэрцэты]], [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]] напісаў паэму «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса». Вось адзін з гэтых 25-і чатырнаццацірадкoўяў з рыфмоўкай //АбАбАбАбВггВгВ//: \\ Мінаюць дваццаць першыя угодкі\\ майго жыцця. Пакуль яшчэ не стар —\\ усё, што я набыў за час кароткі,\\ што маю — пакладу на свай алтар.\\ Для вас, сябры мае і аднагодкі,\\ народзе мой, крывіцкі мой абшар,\\ нашчадкі прышлага, былога продкі,\\ я прысвячаю слоў сардэчных дар.\\ Дармо, што вас не бачу гэтым часам,\\ дармо, што есць мяне чужыны золь,\\ грызе душу цяжкой разлукі моль, —\\ знясу усё — і зло, і перагасы,\\ да вас прымчу слоў гэтых хлеб і соль\\ на хуткіх крыллях вольнага Пегаса.