~~META: title = Цэнтон &keywords = цэнтон &abstract = Цэнтон - верш, складзены з урыўкаў розных твораў аднаго ці некалькіх паэтаў. Прыклад цэнтона &iftrue = nan ~~ ====== Цэнтон ====== Цэнтон (ад лац. cento — адзенне, пашытае з розных абрэзкаў) — верш, складзены з урыўкаў розных твораў аднаго ці некалькіх [[слоўнік/паэт|паэтаў]].\\ У пераважнай большасці — гэта від гумарыстычнай літаратуры. Часам ужываецца і з пэўнымі навуковымі мэтамі. Так, рускі вершазнавец В. Баеўскі асабіста складзеным цэнтонам, радкі для якога ўзяў са [[слоўнік/свабодны-верш-верлібр|свабодных вершаў]] розных паэтаў, даводзіў думку, што верлібру ўласцівы філасофскі роздум.\\ Цэнтон можа ўжывацца і як літаратурная [[слоўнік/пародыя|пародыя]]. Такі характар мае сямістрофны цэнтон-пародыя Цімоха Дзеразы (П. Сушко) («Літаратура і мастацтва». 1985. 12 ліпеня), які складаецца з [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэнаў]] аднолькавага памеру і падобнага зместу, узятых з кніг Я. Міклашэўскага, У. Скарынкіна, В. Гардзея, З. Дудзюк, С. Басуматравай, [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля|Петруся Макаля]] і В. Ракава.\\ Вось своеасаблівы санет-цэнтон Ю. Пацюпы «Арабескі» (2000), які амаль цалкам складзены з радкоў [[творы/максім-багдановіч|Максіма Багдановіча]] (10, 11), [[постаці/алесь-гарун|Алеся Гаруна]] (12), М. Грамыкі (6), К. Кірэенкі (4), [[постаці/вацлаў-ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]] (14), Г. Леўчыка (5), А. Моркаўкі (7), А. Паўловіча (1), [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алеся Разанава]], (3, 8), Хв. Чарнышэвіча (2, 13), Янука Д. (9): У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі\\ гамоняць радасна паміж сабой кусты\\ па той бок. Што па той бок? І ўжо знікаеш ты.\\ Так многа шчасця, хоць яго было так мала.\\ \\ О, сэрца, ты не плач! — яшчэ не перастала\\ нясцішна гаманіць у часе цемнаты.\\ Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады,\\ калоціцца агонь, што губіць і ўздымае.\\ \\ Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця\\ мінулае сваё прыпамінаю я\\ і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат…...\\ \\ Прыходзь у гэты лес, паветра тут глытай —\\ у хвалях возера разліта пазалота:\\ Само-Сіерра, Рэйн, Аара, По, Дунай!