~~META: title = Цэзура &keywords = цэзура &abstract = Што такое цэзура? Выкарыстанне цэзуры ў антычным, сілабічным ці сілаба-танічным вершаваннем &iftrue = nan ~~ ====== Цэзура ====== Цэзура (ад лац. caesura — рассячэнне) — пастаянная ўнутрырадковая [[слоўнік/паўза|паўза]], якая звычайна праходзіць праз адно і тое ж месца ўсіх вершарадоў паэтычнага твора, напісанага [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычным]], [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне|сілабічным]] ці [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічным]] вершам.\\ У антычным вершы цэзура дзяліла (рассякала) [[слоўнік/стапа|стапу]] (адсюль і назва), у сілаба-танічным яна, як правіла, супадае з заканчэннем слова і стапы. Часам, аднак, і рассякае стапу, як гэта заўважаецца ў вершы [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]] «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-красаванне|Красаванне]]». Тут цэзура «рассякае» чацвёртую стапу Д6, што падкрэсліваецца нават графічна (вершарад запісваецца ў два радкі): Ёсць прыгажосць у ранку праменным, ёсць у змярканні, Толькі нічога не знаю прыгожай, як час красавання, Як разліваюцца белыя вішні, а слівы, а бэры, А буйныя ружы, а мак лёгкакрылы, а сціплы той верас. \\ У чатырохстопным і пяцістопным вершы цэзура звычайна знаходзіцца пасля другой стапы, у шасцістопным — пасля трэцяй, у сямі- і васьмістопным — пасля чацвёртай. Напрыклад: Асцярожна, ногі: %%//%% плошча Перамогі! Спяць бацькі трывожна, %%//%% а над імі — гімн... Сватала вайна іх , %%//%% ажаніла многіх Неразлучна з смерцю%%//%% у дамах магіл. (Алесь Камароўскі. «[[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-паклон|Паклон]]») \\ Тут, у шасцістопным харэі, цэзура стаіць пасля трэцяй стапы. Яна дзеліць вершарад на дзве палавіны, што падкрэслена графічна.\\ Цэзура мае рытмастваральнае значэнне, набліжаючыся па сваёй інтанацыйна-сэнсавай ролі да міжрадковай паўзы. Стапа, што знаходзіцца перад цэзурай, можа накшталт [[слоўнік/клаўзула|клаўзулы]] быць з **нарашчэннем** (Цн) ці **ўсячэннем** (Цу) — падоўжанай на адзін-два склады або, наадварот, зменшанай. Вось чатырохстопны [[слоўнік/ямб|ямб]] з цэзурным нарашчэннем на адзін склад (Я4Цн1): Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,\\ У белым доме ля сіняй бухты,\\ Я не самотны, я кнігу маю\\ З друкарні пана Марціна Кухты.\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]])\\ \\ Няма цэнзуры, ды ёсць цэзура,\\ Калі за горла хапае страх,\\ Калі пасе нас, нібы кузурак,\\ Ахоўна-схоўны таёмны гмах.\\ ([[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]])\\ Арыгінальнасць рытма-інтанацыйнаму малюнку верша надаюць Цн і ў [[слоўнік/харэй|харэі]]. Як, у прыватнасці, у вершы [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна|Анатоля Вялюгіна]] «[[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-чаромхавыя-халады|Чаромхавыя халады]]» (першыя два радкі): Па ярах сумётамі — белая чаромха.\\ Салаўі шалёныя б’юць на ўсе лады.\\ Заінела пер’е майскага чарота,\\ выветрыўшы неба,\\ ходзяць халады. \\ А вось прыклады з Цу. Верш [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «З кутка жаданняў» напісаны чатырохстопным [[слоўнік/дактыль|дактылем]] з цэзурным усячэннем на адзін склад у няцотных радках (Д4Цу1Д4Д4Цу1Д4): К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,\\ К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям—\\ Гэткай шукаю сцежкі на свеце,\\ Гэткаму Богу і душу аддам.\\ «Балада пра начлег» А. Пысіна напісана чатырохстопным [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахіем]] з цэзурным усячэннем на адзін склад (Ам4Цу1Ам4Цу1): Граната ў руках. %%//%% Патрон у ствале.\\ Чаго нам, сябры, %%//%% яшчэ не стае!\\ Стралковая рота%%//%% сопку ўзяла.\\ ...Пад намі зямля, %%//%% над намі зямля. \\ Часам цэзурай называюць любы словападзел у радку, а пастаянную працяглую паўзу — **медыянай**.