~~META: title = Цвёрдыя формы верша &keywords = цвёрды, форма, верш &abstract = Цвёрдыя формы верша. Віды і апісанне &iftrue = nan ~~ ====== Цвёрдыя формы верша ====== **Цвёрдыя (класічныя) формы верша** - віды верша, якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класічнай паэзіі (але не толькі), набылі інтэрнацыянальнае бытаванне і вызначаюцца пастаянствам вершаванага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння вершаваных радкоў. Сюды адносяцца [[слоўнік/санет|санет]], [[слоўнік/трыялет|трыялет]], [[слоўнік/секстына|секстына]], тэрцыны, [[слоўнік/актава|актава]], [[слоўнік/рандо|рандо]], [[слоўнік/рандэль|рандэль]], анегінская страфа, [[слоўнік/хоку-хайку|хоку]], [[слоўнік/танка|танка]] і інш. Напрыклад, у трыялеце (франц. triolet, ад італ. trio - трое) з васьмі радкоў два першыя і два апошнія, я таксама першы і чацвёрты аднолькавыя. Першы радок, такім чынам, паўтараецца тройчы (адсюль і назва). Гэтым вымогам цалкам адпавядаюць усе першыя беларускія трыялеты [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] ("...Мне доўгае расстанне з Вамі", "...Ты быў, як месяц, адзінокі", "...Калісь глядзеў ня сонца я" і інш.). У секстыне /італ. sektina, ад лац. sex - шэсць) усяго шэсць радкоў ня дзве рыфмы (абабаб ці абабвв). У [[слоўнік/тэрцына|тэрцынах]] (італ. terzina, ад terza - трэцяя), якія пішуцца [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўямі]] з ланцуговай кампазіцыяй, сярэднія радкі ўсіх папярэдніх строфаў рыфмуюцца з двума крайнімі строфаў наступных. Заканчваюцца тэрцыны асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Такія дакладна і першая беларуская тэрцына Максіма Багдановіча ("...Ёсць чары у забытым, старадаўнім"), і тэрцыны іншых беларускіх паэтаў - [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-апошняя-песня-дантэ|"Апошняя песня Дантэ"]]), А. Грачанікава ("Нам свецяць"), [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]] ("[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі|Тэрцыны пра наручнікі]]"), [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]] ([[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны|"Тэрцыны"]]), [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]] ([[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-тэрцыны|"Тэрцыны"]]). Беларуская паэзія ў выніку своеасаблівасці гістарычных умоў яе развіцця (афіцыйнае непрызнанне царскім урадам беларускай мовы, забарона - ажно да рэвалюцыі 1905—1907 гг. -беларускага друку і г. д.) багаццем цвёрдай формы верша авалодала толькі ў XX стагоддзі. Вялікі ўклад у абеларушванне разнастайных цвёрдых формаў верша ўнеслі [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], Максім Багдановіч, [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]], [[постаці/алесь-гарун|Алесь Гарун]], [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]], [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]], [[постаці/наталля-арсеннева|Наталля Арсеннева]], [[постаці/міхась-кавыль|Міхась Кавыль]], [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]], [[постаці/рыгор-крушына|Рыгор Крушына]], [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]], Янка Сіпакоў, Эдуард Акулін і інш. У Рыгора Крушыны ёсць унікальны твор - "Лірычная кантата", у страфічнай арганізацыі якой прысутнічаюць адначасова самыя розныя цвёрдыя формы верша:\\ Паэзія - дзіўная музыка слоў,\\ Ня ліры ігранне пачуццяў.\\ Хто вуха глухое ня сэрца скалоў,\\ Той розум халодны ачмуціў.\\ Усю мілагучнасць, напеўнасць далоў!\\ Крыніцу пяском скаламуціў.\\ Паэма, той кажа, дурніца -\\ Нікому ніколі не сніцца.\\ \\ Дзе бачылі гэткае, каб у жыцці\\ Гаворка была зрыфмаваная?\\ Ці ж дактыль і ямб у размове знайсці?\\ А форма? Нідзе не чуваная!\\ Паэзія ёсць адхіленне ад нормы,\\ Да простае прозы сапхнуць!\\ І музыку слоў, і складаныя формы,\\ І звонкіх радкоў самакруць -\\ З вышыняў Алімпу сапхнуць!\\ Не трэба ні вобразаў смелых,\\ Ні вершаў з рыфмоўкай, ні белых...\\ Навошта? Мазгоў не сушы!\\ Звычайны артыкул пішы.\\ \\ **//Няўжо я не дам сабе рады?\\ Ад цёмнай развагі і рады\\ Далей адыйсці, каб не чуць!\\ Я цешуся, іншаму рады.//**\\ \\ Я рады, калі ня радкі\\ Натхненне кладзе свае знакі.\\ \\ А часта ў жыцці мастакі\\ Не маюць ніякай падзякі.\\ За светлае слова, за песню вясны\\ І голад і холад спазналі яны.\\ \\ //Паэзія - дзіўная музыка слоў.\\ Сапраўдныя з ёю паэты\\ Ідуць да высокае мэты,\\ Хвалююць у целе застыглую кроў.\\ \\ Сягоння і я ў мілагучнасць ізноў\\ Падсыпаў свае самацветы\\ І, восеньскім сонцам сагрэты,\\ Збіраю праменне для музыкі слоў.\\ \\ Праменне ў сугучнасць збіраю.\\ І шчырае слова я ў песню бяру.\\ Спяваю я роднаму краю.\\ \\ Хачу, каб звінела кантата\\ І ўсіх падымала высока ўгару,\\ Каб добра жыла і багата.//\\ \\ **Паэзія - дзіўная музыка слоў,\\ Ігранне пачуццяў на ліры.\\ І голас прываблівы, шчыры:\\ Паэзія - дзіўная музыка слоў.\\ Жывымі радкамі кіруе любоў,\\ І тыя радкі - канваіры.\\ Паэзія - дзіўная музыка слоў,\\ Ігранне пачуццяў на ліры.**\\ \\ Няхай анамалія, нават ламаная,\\ А я на яе пазіраю з пашанаю.\\ З гарачай любоўю іду да яе,\\ Яна мне заўсёды і ўсюды пяе:\\ Паэзія - дзіўная музыка слоў,\\ Там моцна завязана сетка вузлоў.\\ \\ Рандо, трыялеты, актавы, санеты,\\ Газелі, туюгі складайце, паэты!\\ Прыгожыя формы бярэце,\\ Багатыя і дасканалыя.\\ Я з вамі ў раскошнай карэце,\\ __Я і ламаная анамалія.__\\ Як бачым, у гэтым [[слоўнік/разнастрофны-верш|разнастрофным вершы]] Рыгора Крушыны вылучаюцца __актава__ (першыя восем радкоў), [[слоўнік/туюг|туюг]] (тлусты курсіў), __санет__ (звычайны курсіў), __трыялет__ (тлусты шрыфт), __паліндром__ (апошні радок верша, падкрэслены). Апрача гэтага, тут маем [[слоўнік/шасцірадкоўе-секстэт|__шасцірадкоўі__]] трох відаў з рыфмоўкай аБаБвв (4-я страфа), __АА__ббвв (перадапошняя страфа) і ААБВБВ (апошняя страфа; малой літарай тут абазначаны мужчынскія рыфмы, прапісной - жаночыя, прапісной з падкрэсленнем - дактылічныя). Другая страфа - прыклад арыгінальнага __трынаццацірадкоўя__: а__Б__а__Б__ВггДДее.\\ Як цвёрдую форму верша можна вызначыць і лімерык - гумарыстычна-сатырычны [[слоўнік/пяціскладовік|пяціскладовік]] з рыфмоўкай аабба, два першыя і апошні радкі якога пішуцца трохстопным, я трэці і чацвёрты - двухстопным [[слоўнік/анапест|анапестам]]. Верш гэты запазычаны з ірландскай паэзіі і зусім нядаўна абеларушаны А. Xадановічам (гл. яго цыкл "Беларускія лімерыкі"). Падчас цвёрды формы верша называюць класічнымі відамі строфаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/графічная-форма]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]]