~~META: title = Хіязм &keywords = хіязм, фразы, з’яўляецца, страціў, часткі &abstract = Што такое хіязм? Прыклады выкарыстоўвання &iftrue = nan ~~ ====== Хіязм ====== **Хіязм** [ад грэч. chiasmos – размяшчэнне чаго-небудзь у выглядзе грэчаскай літары X (хі)] – від сінтаксічнага [[слоўнік/паралелізм|паралелізму]] , пры якім члены другой часткі складанага сказа (у паэзіі – другой часткі фразы, звычайна ў 2-м паэтычным радку) стаяць у адваротным парадку; адна са [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|стылістычных фігур]]. Выкарыстоўваецца для ўзмацнення выразнасці мастацкага апісання: «...служыла салдатам сасна – для труны, %%//%% для крыжа – бяроза» ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]); «Па нівах тваіх, па тваіх гаях %%//%%сынава сэрца рыдае» ( [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]).\\ Спецыфічным выразным сродкам з’яўляецца хіязм, дзе адно са слоў паўтараецца ў абедзвюх частках фразы: «... страціў спадчыннае слова – %%//%% штосьці страціў у душы абавязкова» ([[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]]); «Мы жывем і любім так Радзіму, %%//%% каб Радзіма палюбіла нас» ([[постаці/сяргей-грахоўскі|Сяргей Грахоўскі]]).\\ Амаль пастаянным прыёмам з’яўляецца хіязм у адмоўным паралелізме, у яго складзе ўжываюцца словы з процілеглым (антанімічным) значэннем: «Я не буду доўга, %%//%%зараз жа вярнуся...» ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]).\\ \\ Л. А. Антанюк.\\ \\ Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы – Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – 512 с.