~~META: title = Хроніка &keywords = хроніка &abstract = Хроніка як жанр эпічнай літаратуры і як летапісна-гістарычны твор &iftrue = nan ~~ ====== Хроніка ====== Хроніка (гр. chronika — летапіс) -\\ 1) жанр эпічнай літаратуры, які падае гістарычныя падзеі ў іх часавай паслядоўнасці. У хроніцы не характары і ўзаемаадносіны дзейных асоб, як у рамане, я найперш сама хада часу арганізуе сюжэт, прадвызначае лёсы персанажаў, сутнасць падзей і г. д. Такія "Палеская хроніка" Івана Мележа, цыкл ваенных раманаў [[постаці/іван-чыгрынаў|Івана Чыгрынава]] ("[[творы/іван-чыгрынаў/іван-чыгрынаў-плач-перапёлкі|Плач перапёлкі]]", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Мы ўсе не згінем"), цыкл раманаў [[постаці/вячаслаў-адамчык|Вячаслава Адамчыка]] ([[творы/вячаслаў-адамчык/вячаслаў-адамчык-чужая-бацькаўшчына|"Чужая бацькаўшчына"]], "Год нулявы", "I скажа той, хто народзіцца", [[творы/вячаслаў-адамчык/вячаслаў-адамчык-голас-крыві-брата-твайг|"Голас крыві брата твайго"]]), пенталогія Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце" і інш.;\\ 2) летапісна-гістарычны твор, у якім падзеі фіксуюцца ў іх часавай паслядоўнасці. Парушэнне храналагічнай дакладнасці пры ўжыванні слоў, звязаных з пэўнай гістарычнай эпохай, вядзе да ўзнікнення [[слоўнік/анахранізм|анахранізму]]. Напрыклад: "У XVIII ст. ў Ленінградзе... " (назва горада на Няве, ужытая аўтарам, была невядома тады; правільнае напісанне - у Санкт-Пецярбургу). Хроніка вельмі блізкая да звычайнага летапісу, але адрозніваецца ад яго большай закончанасцю і цэласнасцю. У сярэднія вякі была вельмі пашырана ў Еўропе. З беларускіх хронік таго часу вылучаюцца "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца", "Баркулабаўская хроніка", "Магілёўская хроніка" і іншыя.\\ Матэрыялы асобных хронік выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры. Так, у аснову рамана [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі|Леаніда Дайнекі]] [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі|"Меч князя Вячкі"]] ляглі асобныя падзеі, зафіксаваныя ў "Хроніцы Лівоніі" Генрыха Латвійскага (1224-1227). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/хроніка-бахаўца]] * [[творы/іншае/хроніка-вялікага-княства-літоўскага-i-жа]]