Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:хранатоп

Гэта старая версія дакумента!


Хранатоп

Хранатоп (гр. chronos — час і topos — месца) — узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык паказаных у мастацкім творы з'яў. Змест літаратурнага твора заўсёды ўключаецца ў рамкі прасторы і часу: прыкметы часу раскрываюцца ў прасторы, а прастора вымяраецца часам. Тэрмін належыць М. Бахціну, які лічыў, што «жанры і жанравыя разнавіднасці вызначаюцца менавіта хранатопам, прычым у літаратуры вядучым пачаткам у хранатопе з'яўляецца час… Час тут згушчаецца, робіцца больш тугім, становіцца мастацка бачным; прастора ўцягваецца ў рух часу, сюжэту і гісторыі».
У творы падзеі могуць разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці (лінейны час). Магчыма перабіўка падзейнага часу рознымі адступленнямі, рэмінісцэнцыямі («Знак бяды», «Аблава» Васіля Быкава). У такім выпадку адрозніваюць фабульна-сюжэтны час і аповедны час. Мастацкая прастора твора таксама не замыкаецца на месцы развіцця падзей, а дзякуючы ўспамінам, снам, марам персанажаў «размыкаецца» ў шырокі свет. Такім чынам хранатоп у значнай ступені прадвызначае воблік літаратурных герояў.

слоўнік/хранатоп.1755954124.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 13:02 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki