~~META: title = Хранатоп &keywords = Хранатоп &abstract = Хранатоп мастацкага твора. Асаблівасці і роля хранатопа ў літаратурным творы &iftrue = nan ~~ ====== Хранатоп ====== Хранатоп (гр. chronos — час і topos — месца) — узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык паказаных у мастацкім творы з'яў. Змест літаратурнага твора заўсёды ўключаецца ў рамкі прасторы і часу: прыкметы часу раскрываюцца ў прасторы, а прастора вымяраецца часам. Тэрмін належыць М. Бахціну, які лічыў, што "жанры і жанравыя разнавіднасці вызначаюцца менавіта хранатопам, прычым у літаратуры вядучым пачаткам у хранатопе з'яўляецца час... Час тут згушчаецца, робіцца больш тугім, становіцца мастацка бачным; прастора ўцягваецца ў рух часу, сюжэту і гісторыі".\\ У творы падзеі могуць разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці (лінейны час). Магчыма перабіўка падзейнага часу рознымі адступленнямі, [[слоўнік/рэмінісцэнцыя|рэмінісцэнцыямі]] ("[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-знак-бяды|Знак бяды]]", "[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава|Аблава]]" [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]]). У такім выпадку адрозніваюць фабульна-сюжэтны час і аповедны час. Мастацкая прастора твора таксама не замыкаецца на месцы развіцця падзей, а дзякуючы ўспамінам, снам, марам персанажаў "размыкаецца" ў шырокі свет. Такім чынам хранатоп у значнай ступені прадвызначае воблік літаратурных герояў.