~~META: title = Хоку (хайку) &keywords = Хоку, хайку &abstract = Што такое хоку (хайку)? Прыклады беларускіх хоку &iftrue = nan ~~ ====== Хоку (хайку) ====== Хоку (хайку) — манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Як і [[слоўнік/танка|танка]], хоку належыць да асноўных відаў японскага верша.\\ Структурна хоку выдзеліўся з танкі і з’яўляецца яе скарочанай формай. У хоку адсутнічае [[слоўнік/рыфма|рыфма]], але строга захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім — пяць, у другім — сем.\\ Надзвычайная сцісласць хоку прадвызначыла ёмістасць зместу, вобразную лаканічнасць і дакладнасць паэтычнага выказвання.\\ Найбольш славуты майстар хоку у японскай паэзіі — сярэдневяковы паэт-класік Мацуа Басё (XVІІ ст.). Да хоку зрэдку звяртаюцца маладыя беларускія паэты: Дыханне зямлі\\ ветрам і аблокамі\\ над намі плыве.\\ (Адам Глобус).\\ \\ Трымаю ў руцэ\\ Бессмяротныя кветкі —\\ Кветкі надзеі.\\ (М. Шайбак) \\ Прыклады хоку можна знайсці ў зборніку «Круглы год: Хоку беларускіх паэтаў» (Уклаў У. Адамчык; Мн., 1996), у які ўвайшлі вершы [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], Уладзіміра Арлова, У. Сіўчыка, В. Шніпа і інш. Ёсць хоку у [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]] ("[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-хай-кай|Хай-кай]]") ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-хай-кай]]