~~META: title = Харэй &keywords = Харэй &abstract = Харэй - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, від двухскладовай стапы &iftrue = nan ~~ ====== Харэй ====== Харэй (грэч. choreios — танцавальны, ад choros — хор, карагод, танец) —\\ 1. Адзін з [[слоўнік/метр|метраў]] антычнай і [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай]] [[слоўнік/сістэма-вершавання|сістэм вершавання]], заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (або націскных) няцотных і кароткіх (або ненаціскных) — цотных складоў; схема гэтага метра наступная: |— |— |— ...;\\ 2. Від двухскладовай [[слоўнік/стапа|стапы]], што мае доўгі і кароткі ([[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнае вершаванне]]) або націскны і ненаціскны склады (сілаба-танічнае вершаванне): |—.\\ Xарэй — самы пашыраны (пасля [[слоўнік/ямб|ямба]]) від стапы ва ўсходнеславянскай паэзіі. Вершаваны [[слоўнік/рытм|рытм]], у аснове якога ляжыць харэй, дапамагае лепшаму выяўленню настрою весялосці, гуллівасці, аптымізму. Напрыклад: Гарманіст мяхі разводзіць,\\ І пайшло ў катле кіпець!\\ Проста самі ногі ходзяць,\\ Паспрабуй — стрывай, уседзь.\\ (К. Кірэенка. «Палеская полька»)\\ \\ Рыцар збройны на кані\\ Скача\\ Блізка сем стагоддзяў,\\ Каб нашчадак\\ След знаходзіў\\ Да крывіцкай чысціні.\\ ([[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]. «Рыцар збройны на кані») \\ Разам з тым харэй, найперш тады, калі ў радках звыш чатырох стопаў, можа добра выяўляць і настрой роздуму, развагі: Ёсць такі удумак вечаровы,\\ Дзе забыты і нягоды, і радня…...\\ І сярэбраныя чуюцца падковы\\ Абнадзеенага заўтрашняга дня.\\ ([[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]])\\ \\ Не сустрэліся ні разу мы з табою за вайну,\\ А твае лісты з маімі стрэчу мелі не адну.\\ Кожны раз на паўдарозе сустракаліся яны:\\ На вайну твой ліст імкнецца, мой спяшаецца з вайны.\\ ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]. «Галубкі») \\ Харэй шырока выкарыстоўваецца ў вуснай народнай творчасці (вершы, [[слоўнік/прыпеўка|прыпеўкі]], жартоўныя песні), у прыватнасці ў дзіцячым фальклоры (лічылкі, забаўкі, [[слоўнік/скарагаворка|скарагаворкі]]). Адзін з першых узораў харэічнага метра ў беларускай пісьмовай паэзіі сустракаецца яшчэ на пачатку XVII ст. — «Польша квитнеть лациною» Яна Казіміра Пашкевіча.\\ У навейшай беларускай паэзіі харэй выкарыстоўваецца вельмі часта. [[творы/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], у прыватнасці, ужыў харэй, згодна падлікаў I. Ралько, у 889 вершаваных радках (21 працэнт ад усіх напісаных), прычым выкарыстаў 22 харэічныя памеры (ад трох- да васьмістопнага). [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] харэй ужыў у большасці сваіх твораў, выкарыстаўшы 34 памеры і іх разнавіднасці (сярод іх найчасцей — Х4). У творчасці [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] харэй пераважае не толькі па ліку твораў, але і па колькасці вершаваных радкоў, у якіх ён ужыты. Прычым, у народных песняроў заўважаецца тэндэнцыя: харэй пераважае ў малых па радковаму аб’ёму творах, ямб — у вялікіх. Увогуле, як сведчаць даследчыкі верша, харэічныя тэндэнцыі характэрны не толькі для беларускай, але і для ўкраінскай і рускай народнай паэзіі. Харэічнымі памерамі напісаны паэма Якуба Коласа «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]», верш Янкі Купалы «Вечарынка ў калгасе», вершаваныя казкі [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «[[творы/максім-танк/максім-танк-конь-і-леў|Конь і Леў]]», «[[творы/максім-танк/максім-танк-журавель-і-чапля|Журавель і Чапля]]», паэма «[[творы/максім-танк/максім-танк-люцыян-таполя|Люцыян Таполя]]» і інш.