~~META: title = Халасты радок &keywords = халасты, радок &abstract = Што такое халасты радок? Асаблівасці ўжывання і прыклады халастых радкоў у беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Халасты радок ====== Халасты радок — незарыфмаваны вершаваны радок у рыфмаваным творы.\\ Халастымі бываюць няцотныя радкі **паўбелага** верша, напісанага [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўямі]], і гэта з’яўляецца яго асноўнай прыметай (гл.: [[слоўнік/белы-верш|белы верш]]).\\ Халастыя радкі могуць ужывацца і ў іншых строфах. Так, у вершы [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] «Коні», напісаным [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўямі]], трэція радкі ва ўсіх строфах — халастыя радкі: Дзівіліся мы, і дзівіліся фрыцы:\\ Такое у сне толькі можа прысніцца\\ //На сене духмяным.//\\ \\ З-пад лесу на поўдзень, нібы у пагоні,\\ Імчаліся коні, без коннікаў коні,\\ //Па лузе вячэрнім.// \\ Рэгулярныя халастыя радкі — уласцівасць некаторых усходніх відаў строфаў: [[слоўнік/газэль|газэлі]] (першыя радкі двухрадкоўяў), [[слоўнік/рубаі|рубаі]] (трэція радкі чатырохрадкоўяў) і інш.\\ Асаблівы эфект узнікае пры неспадзяваным, непрадбачаным з’яўленні халастога радка на фоне зарыфмаваных. У гэтым выпадку парушаецца інерцыя рыфмовага чакання, на халасты радок і перш за ўсё на яго апошняе слова звяртаецца найбольшая ўвага. Напрыклад, у вершы Пімена Панчанкі «Напаўголасу...» з 28 вершаваных радкоў (сем чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкай]]) незарыфмаваны толькі апошні. Гэта дазволіла паэту паўней выявіць галоўную думку верша, засяродзіць увагу чытача (слухача) твора на суадносінах духоўнай і фізічнай прыгажосці нашага маладога сучасніка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/радок-вершаваны]]