~~META: title = Філарэты &keywords = філарэты, таварыства, студэнт &abstract = Хто такія філарэты? Сувязь філаматаў і філарэтаў &iftrue = nan ~~ ====== Філарэты ====== Філарэты (ад грэч. philaretos — сябры дабрачыннасці) — тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце ў 1820-1823 гг., якое было створана ў складзе [[слоўнік/філаматы|філаматаў]].\\ Старшынёй таварыства быў [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаш Зан]]. Літаратурным гуртком філарэтаў кіраваў [[постаці/ян-чачот|Ян Чачот]]. Сярод ўдзельнікаў таварыства былі: [[постаці/адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ходзька|Аляксандар Ходзька]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ігнат-дамейка|Ігнат Дамейка]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ануфрый-петрашкевіч|Ануфры Петрашкевіч]].\\ Студэнты пачалі распрацоўваць палітычную праграму, асноўнай мэтай якой былі патрабаванні нацыянальнай незалежнасці і адмена прыгоннага права. Сярод студэнтаў распаўсюджваліся антыфеадальныя, антысамадзяржаўныя і патрыятычныя ідэі. У статуце філарэтаў «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў палезнай забавы», былі сфармуляваны іх мэты: раскрыццё сапраўднага прадвызначэння навуковай дзейнасці; барацьба з застарэлымі поглядамі ў розных слаях грамадства; фарміраванне школы паўнацэннага духоўнага выхавання моладзі. У 1823 г. дзейнасць філарэтаў была раскрыта афіцыйнымі ўладамі, яго члены былі арыштаваны. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/філаматы-і-філарэты]]