~~META: title = Фрашка &keywords = фрашка &abstract = Што такое фрашка? Прыклады фрашак &iftrue = nan ~~ ====== Фрашка ====== Фрашка — у польскай сатырычнай паэзіі [[слоўнік/карацелька|карацелька]] жартоўнага, камічнага зместу; разнавіднасць [[слоўнік/эпіграма|эпіграмы]].\\ Узнікла ў ХVІ ст. (М. Рэй), тэрмін крыху пазней прапанаваў Я. Каханоўскі. Фрашкі пісалі [[творы/адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча|Адам Міцкевіч]], Ю. Тувім, К. Галчыньскі і інш.\\ Вось фрашкі беларускага паэта М. Мірановіча: На злосць усім тым\\ Загніваючым буржуям\\ Мы дружна будучыню\\ Светлую будуем.\\ Але нарэшце\\ Ці ўнясе хто яснасць:\\ Калі ж мы возьмемся\\ За светлую сучаснасць?\\ («Калі ж?»)\\ \\ — Чаму не жэнішся,\\ Фядот?\\ У адзіноце\\ Жыць жахліва! ..\\ — Ты ж не купляеш\\ Піўзавод,\\ Як хочаш выпіць\\ Куфаль піва…\\ («Халасцякова крэда»)