~~META: title = Фразеалагізм &keywords = фразеалагізм &abstract = Што такое Фразеалагізмы? Прыклады фразеалагізмаў &iftrue = nan ~~ ====== Фразеалагізм ====== Фразеалагізм (ад грэч. phraseos — выраз, зварот і logos — слова)— словазлучэнне ці сказ, у якім словы неадлучна звязаны між сабой і ўтвараюць адзінае ўстойлівае сэнсавае цэлае (светлая галава, без цара ў галаве, задраўшы галаву (бегчы), махнуць рукой, ні даць ні ўстаць, чым хата багата тым рада, жыццё пражыць — не поле перайсці, валачыў воўк, павалакуць і воўка і г. д.).\\ Як правіла, фразеалагізмы ствараюцца і бытуюць у нацыянальнай мове на працягу вякоў, ніхто не ведае, хто іх упершыню пусціў у свет. Да іх адносяцца [[слоўнік/ідыёма|ідыёмы]], [[слоўнік/прыказка|прыказкі]] і прымаўкі.\\ Аднак тады, калі слоўнае мастацтва атрымала магчымасць замацавацца ў пісьмовай форме і тэксты сталі тыражавацца, аўтарства многіх фразеалагізмаў стала вядомым. Пісьменніцкія фразеалагізмы атрымалі назву крылатых выслоўяў (афарызмаў).\\ Фразеалагізмы шырока ўжываюцца ў паэзіі з рознымі мастацкімі мэтамі (у прыватнасці, зваротная метафарызацыя), паэты самі нярэдка з'яўляюцца іх стваральнікамі (людзьмі звацца — [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], няма таго, што раньш было — [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]], плячысты на жывот; дыпламаваны баран — [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]] і інш).