~~META: title = Фельетон &keywords = фельетон &abstract = Што такое фельетон? Мэты стварэння фельетонаў &iftrue = nan ~~ ====== Фельетон ====== Фельетон (ад франц. feuilleton — аркуш) — жанр мастацкай [[слоўнік/публіцыстыка|публіцыстыкі]]. Змяшчаецца звычайна ў газетах, часопісах.\\ Фельетон заўсёды вядзе размову аб сённяшнім жыцці, аб рэальных падзеях, людзях. Ён ствараецца з мэтай актыўна ўмяшацца ў жыццё, у ход падзей, уплываць на іх. У фельетоне аўтар адкрыта выяўляе сваю пазіцыю і таму стыль фельетона характарызуецца яркай эмацыянальнасцю, лагічнасцю доказаў.\\ Фельетон, як правіла, мае сатырычны характар. У беларускай літаратуры да гэтага жанру звярталіся многія пісьменнікі ([[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]], [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьма Чорны]]). У дарэвалюцыйны час — [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча|Францішак Багушэвіч]] («Скацінная апека»).